Флаг РБ Герб РБ

Круглы стол "Музеі і турызм" аб'яднаў вядучых экспертаў і кіраўнікоў найбуйнейшых музейных комплексаў Беларусі і Расіі

17 верасня, у Тэатральнай зале палацавага ансамбля пачаў сваю працу круглы стол "Музеі і турызм".

Падзея аб'яднала вядучых экспертаў і кіраўнікоў найбуйнейшых музейных комплексаў Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі музей-запаведнік "Нясвіж" і музей-запаведнік "Востраў-град Свіяжск" пры падтрымцы Міністэрства культуры дзвюх краін і Саюза музеяў Расіі.

На працягу двух дзён калегі са Свияжска, Мінска, Ліды, Міра, Казані, Мурама, Масквы, Санкт-Пецярбурга, с. Вешанскай, Балгара і Гатчыны дзяліліся вопытам і абмяркоўвалі найважнейшыя тэмы:
- як музеям эфектыўна працаваць у ролі тураператараў;
- як кіраваць турыстычнымі патокамі ў высокі і нізкі
сезоны;
- як знайсці баланс паміж камерцыяй, развіццём сэрвісу і
захаваннем унікальнай спадчыны.

Жадаем удзельнікам круглага стала прадуктыўных дыскусій, натхнення і нараджэння новых яркіх трансгранічных праектаў!