Флаг РБ Герб РБ

Музыка нашага часу

Музыка нашага часу

ЛЕТНІ ФЕСТЫВАЛЬ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ “ДАЎНІНА І СУЧАСНАСЦЬ” 

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

Тэатральная зала Палацавага ансамбля

(г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2)

 

15 жніўня 2026 г. (субота), 14.00

 

Канцэртная праграма “МУЗЫКА НАШАГА ЧАСУ”.

 

Выканаўцы: Таццяна Старчанка (фартэпіяна).

 

Музыка нашага часу. Часу складанага, поўнага драматызму і трагедый, часу, калі дасягненні чалавецтва, яго прагрэс абарочваюцца катастрофамі і гібеллю людзей. Але і ў гэты час чалавечая душа нязменная. Яна прагне міру, прыгажосці і гармоніі.


Гармонія нашага часу таксама стала іншай – і гэта адлюстроўваецца ў музыцы Майкла Наймана, Філіпа Гласа, Валянціна Сільвестрава, Леаніда Дзясятнікава, Макса Рыхтэра.

 

Гэтая музыка – адлюстраванне сучаснага свету, але і арыенцір, якім павінен быць гэты свет: інтэлектуальным і чуллівым, нават у пакутах знаходзіць выхад да святла, поўным любові і ўзаемаразумення.


Білеты ўжо ў продажы