Флаг РБ Герб РБ

Начная экскурсія па замку!

Начная экскурсія па замку!
УЖО З ВЕРАСНЯ!

Калі гаснуць дзённыя агні, ажываюць старыя легенды…

Мы рады аб'явіць аб запуску нашай самай доўгачаканай і хвалюючай прэм'еры — Начной містычнай экскурсіі па замку!

Калі сонца хаваецца за гарызонтам, а калідоры агортваюцца паўзмрокам, — палац цалкам мяняе сваё аблічча. У мігаценні свечак звыклыя залы выглядаюць  зусім інакш, а векавыя сцены пачынаюць шаптаць свае сакрэты...

ШТО ВАС ЧАКАЕ:

Таемныя хады і лакацыі, якія строга зачыненыя для звычайных турыстаў днём.

Рэальныя гісторыі аб былых уладальніках, прывідах і таямніцах замка.

Унікальная атмасфера — пранікненне ў загадкавае мінулае пад покрывам ночы. 

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Колькасць месцаў у групе строга абмежавана — да 15 чалавек, каб кожны змог прачуць містыку моманту.

КОШТ - 1650 бел.руб. (група да 15 чалавек).

Скарыстайцеся шанцам стаць першымі, хто ўбачыць замак з яго цёмнага боку!

Падрабязнасці па тэлефоне: +3751770 51436