Навінка ў Нясвіжскім замку!
Не прапусціце!
Навінка ў Нясвіжскім замку!
З 21 ліпеня музей-запаведнік "Нясвіж" адкрывае адзін з самых цікавых і загадкавых маршрутаў:
падземны ход, які вядзе на паўднёва-заходні бастыён замка.
Кожны наведвальнік палацавага ансамбля атрымае магчымасць прайсці па ўнікальным падземным пераходзе, якім шмат стагоддзяў таму карысталіся абаронцы замка.
Хто ведае, можа быць знойдзецца шчасліўчык, якому адкрыецца таямніца страчаных апосталаў?
Бо, паводле легенды, яны былі схаваныя недзе пад зямлёй…
З вышыні паўднёва-заходняга бастыёна адкрываецца цудоўны від на Тэатральную паляну, Замкавую сажалку, роў і насаджэнні парку Антонія.
З 21 ліпеня ўваходны білет у Палацавы ансамбль для школьнікаў і студэнтаў 14 руб., для дарослых – 28 руб.
Запрашаем вас на захапляльны шпацыр пад цаглянымі скляпеннямі падзямелляў і па фартыфікацыях Нясвіжскага замка!