Культурнае мерапрыемства "Прыём у княгіні" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Культурнае мерапрыемства "Прыём у княгіні"

Культурнае мерапрыемства "Прыём у княгіні"

АДДЗЕЛ ЭКСКУРСІЙНАЙ І КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ "РАТУША"


Колькасць удзельнікаў: да 10 чалавек
Кошт: 60,00 BYN
Даведкі па тэл. +375 1770 23955

    Кожная дзяўчынка марыць зазірнуць у чароўны свет замкаў і прынцэс, прыгожых убораў і баляў. Кожны хлопчык марыць стаць сапраўдным рыцарам, каб з гонарам пераадольваць любыя цяжкасці. Гэта магчыма, калі наведаць у ратушы такое мерапрыемства як "Прыём у княгіні".

Падчас свецкай гутаркі  Вы даведаецеся аб выхаванні сапраўдных ледзі і рыцараў, развучыце старадаўнія танцы, а каб атрымаць тытул «Сапраўдная ледзі двара Радзівілаў» або «Юны рыцар двара Радзівілаў», маленькім гасцям давядзецца вытрымаць шэраг выпрабаванняў.

«Прыём у княгіні» – гэта выдатная нагода правесці час з сям'ёй і падарыць сабе мора станоўчых эмоцый.



Падзяліцца ў сацыяльных сетках: