Патрыятычная акцыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта”
Паважаныя наведвальнікі!
9 мая ў музеі-запаведніку “Нясвіж” адбудзецца патрыятычная акцыя
“Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаная 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Што вас чакае:
Ільготнае наведванне (акрамя камерцыйных выставак):
• Палацавага ансамбля;
• Ратушы.
Білеты – ільготныя, без экскурсійнага абслугоўвання.
Бясплатныя экскурсіі:
Палацавы ансамбль – выстава “Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны” з 11:00 да 17:00 (экскурсіі кожныя 30 мінут).
Ратуша – выставы “Шлях да Перамогі. Вызваленне Беларусі” і “Шлях да Перамогі. Апошні рубеж”
з 10:00 да 19:00
Прыходзьце! Чакаем вас 9 мая!