Флаг РБ Герб РБ

"Прыгажосць і ўзрост"

Дзень пажылых людзей у музеі-запаведніку "Нясвіж"

1 кастрычніка адзначаем Дзень пажылых людзей – даніна павагі да тых, чый жыццёвы шлях напоўнены мудрасцю, вопытам і добрымі справамі.

Няхай кожны дзень прыносіць вам цяпло, клопат і ўвагу блізкіх, а "восень жыцця" будзе ўтульнай, светлай і напоўненай радаснымі падзеямі!

У гонар свята запрашаем 3 кастрычніка а 12 гадзіне на культурнае мерапрыемства "Прыгажосць і ўзрост" у Тэатральнай зале палаца. 

Уваход вольны.

Чакаем вас !