Флаг РБ Герб РБ

"ПРЫЗНАННЕ Ў КАХАННІ"

"ПРЫЗНАННЕ Ў КАХАННІ"

ЛЕТНІЯ МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ЗАМКУ

 

Канцэртная праграма «Прызнанне ў каханні»

 

Канцэртны дуэт вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанка і салісткі Вялікага тэатра Беларусі Таццяны Траццяк, які доўгія гады працуе разам, падарылі слухачам шмат самых разнастайных музычных праектаў. «Прызнанне ў каханні» - адна з самых любімых праграм. Старадаўнія, гарадскія, «жорсткія» і сучасныя – усе гэтыя рамансы пра сустрэчы і растанні, страты і пакуты, сапраўднае каханне і падман.

 

У выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк (сапрана) прагучаць вядомыя творы жанру другой паловы XIX - сярэдзіны XX стст., якія падораць сапраўдную асалоду тым, хто ведае асаблівы стыль «міні-спектакль», калі за некалькі хвілін магчыма прасачыць гісторыю кахання, а часам і ўсяго жыцця...

 

У праграме - рамансы М. Лістова, Б. Празароўскага, Б. Фаміна, Н. Харыта, А. Кашэўскага, Я. Прыгожага, І. Шварца, А. Пятрова, М. Тарывердзіева. Шчырай радасцю і бесклапотным шчасцем напоўняць сэрцы творы «Мая душачка» А. Дзюбюка, «Белая ноч» Б. Цімафеева, «Не знікай» і «Музыка» М. Тарывердзіева на вершы А. Узнясенскага і В. Арлова, «У нашым старым садзе» І. Шварц на словы Б.Акуджавы не толькі зачароўваюць і натхняюць, але і валодаюць сапраўды гаючай сілай.

 

13 чэрвеня 2026 г. (субота), 14:00

Тэатральная зала Палацавага ансамбля

Білеты па спасылцы