Флаг РБ Герб РБ

Рэха нашай памяці

Рэха нашай памяці
6 мая ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылося мерапрыемства “Рэха нашай памяці”, прысвечанае 81-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Вучоны сакратар музея-запаведніка "Нясвіж" Вольга Шкрабіна расказала вучням пра подзвіг беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны, гераізм якіх таксама дапамог наблізіць Перамогу, адзначыла ўклад несвіжанак, якія ўсталі на абарону Радзімы, дзейнічалі ў падполлі і партызанскіх атрадах.