Флаг РБ Герб РБ

Рэтрафестываль "Машыны часу ў замку"

Рэтрафестываль "Машыны часу ў замку"
26 верасня ў Цэнтральным двары Палацавага ансамбля ў Нясвіжы адбудзецца рэтрафестываль "Машыны часу ў замку".

Усіх прыхільнікаў старадаўніх аўтамабіляў, матацыклаў, ровараў і ўнікальных дзіцячых педальных машынак чакае сустрэча з прыкладамі савецкага і замежнага аўтапрама.

Акрамя таго, менавіта тут вы зможаце ўбачыць патэфоны і грамафоны, а таксама пачуць іх гучанне.

Гасцей чакае кірмаш рамеснікаў з вырабамі ручной работы.

Музычнае суправаджэнне свята забяспечаць саксафаніст Дзмітрый Макась, а таксама яркі і феерычны кавер-гурт «CREATIVE BAND».

Для аматараў быць непасрэднымі ўдзельнікамі таго, што адбываецца - майстар-клас па вырабе кафлі, магчымасць зрабіць фота ў гістарычным касцюме.

Пачаставацца найсмачнымі дэсертамі і атрымаць асалоду ад духмянай кавы можна ў кафэ «Палацавае», а зрабіць відэасюжэт на памяць - на фоне палацавай архітэктуры і рэтрааўтамабіляў з дапамогай відэаспінера.

Прыходзьце самі, клічце сяброў і сям'ю - будзе атмасферна, прыгожа і стыльна!



Кошт адзінага ўваходнага білета на мерапрыемства па акцыі "Адзін білет - дзве эпохі" (у кошт білета ўваходзіць наведванне музейнай экспазіцыі, фартыфікацый паўднёва-заходняга бастыёна і мерапрыемстваў праграмы рэтрафестывалю ў Цэнтральным двары):

35 руб. для дарослых,

20 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем'яў.




З 11.00 да 17.00 можна наведаць праграму рэтрафестывалю ў Цэнтральным двары без наведвання экспазіцыі Палаца.

Кошт білета:

10 руб. для дарослых,

7 руб. для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем'яў.




З 17.00 Палац будзе працаваць у звычайным рэжыме.