"Сэрцам маладыя"
Вы - крыніца бясконцай мудрасці, сілы і натхнення для нас і будучых пакаленняў. Дзякуй за Ваша цярпенне, клопат, разважлівасць, чуласць, якія робяць гэты свет дабрэйшым. Жадаем моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, дабрабыту, душэўнага цяпла і нязгаснай цікавасці да жыцця. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і напаўняе сэрца шчасцем. Вы - наш гонар і бясцэнны скарб!
Нагадваем, што ў гэты дзень у рамках акцыі "Сэрцам маладыя" ў Вас ёсць унікальная магчымасць на бязвыплатнай аснове (пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання) наведаць экспазіцыю Палацавага ансамбля і Ратушы.
Са святам Вас!