«ШАПЭН У ЗАМКУ»
ЛЕТНІЯ МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ЗАМКУ
Канцэртная праграма «ШАПЭН У ЗАМКУ»
6 чэрвеня а 14 гадзіне Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва на канцэрт "Шапэн у замку".
Музыка, якая гучыць у цудоўнай Тэатральнай зале палацавага ансамбля, заўсёды стварае асаблівы настрой. Але гукі Шапэна ў гэтых гістарычных сценах – гэта сапраўднае чараўніцтва!
У выкананні вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанкі прагучыць праграма з твораў вялікага кампазітара. Чароўныя вальсы і далікатныя накцюрны, поўныя невыказнай красы мазуркі і гарачыя эцюды, урачыстыя паланэзы і балады, як гісторыі цэлага жыцця...