Унікальны старадрук у Нясвіжы
5 кастрычніка ў Нясвіжскім палацы адбылася прэзентацыя «Кнігі хронік» Хартмана Шэдэля, надрукаванай у Нюрнбергу в 1493 г.
Сённяшнія даследчыкі называюць гэту кнігу «гуглам XV ст.», паколькі ў ёй еўрапеец той эпохі мог знайсці адказ на любое пытанне па гісторыі чалавецтва, пачынаючы ад біблейскіх часоў.
Багата ілюстраванае выданне ўтрымлівае 1804 гравюры с гістарычнымі сюжэтамі, відамі гарадоў, партрэтамі ўладароў, алегарычнымі сцэнамі. Асобнік «Кнігі хронік» захоўваецца ў аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У музей-запаведнік «Нясвіж» інкунабула перададзена для часовага экспанавання. Гэта стала магчыма, дзякуючы супрацоўніцтву музейных і бібліятэчных работнікаў.
Прэзентацыю правялі загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ Аляксандр Стэфановіч і супрацоўнік аддзела Філіп Падбярозкін, які расказаў пра гісторыю стварэння “Кнігі хронік”, яе асаблівасці і значэнне.
«Кніга хронік» Хартмана Шэдэля выстаўлена ў замкавай капліцы ў экспазіцыі, прысвечанай пахавальнаму цырыманіялу радзівілаўскага двара XVIII ст.
Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін https://t.me/niasvizh_museum
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: