Той самы першы год вайны...
Ліпень 1941 года - 23 месяц Другой сусветнай вайны. З нападам вермахта на Савецкі Саюз маштаб і жорсткасць бітваў рэзка ўзраслі, а Ўсходні фронт стаў для нацысцкай Германіі асноўным аж да канца вайны. Трэці рэйх упершыню з верасня 1939 гады сустрэў такога сур'ёзнага і зацятага суперніка.
У ліпені германскія ўзброеныя сілы працягвалі стратэгічны наступ на ўсіх кірунках, наносячы галоўны ўдар сіламі групы войскаў “Цэнтр” у паласе Заходняга фронту.
Кіраўніцтва краіны акрыяла ад першапачатковага шоку, выкліканага паразамі Чырвонай Арміі ў прыгранічных бітвах, і ўсвядоміла маштабы катастрофы.
3 ліпеня 1941 г. адбылося першае з пачатку вайны выступленне па радыё І.В. Сталіна са зваротам да савецкага народа, у якім прагучала знакамітае “Браты і сёстры!”. Было абвешчана аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта абароны і ўвядзенні рэжыму “ўсенароднай барацьбы”.
На тэрыторыі БССР разгарнулася галоўная ўдарная сіла вермахта - група армій “Цэнтр”. Нямецкая стратэгія будавалася на хуткасці: не ўвязвацца ў зацяжныя баі за кожны горад, а падысці да Мінска з поўначы і поўдня, каб замкнуць савецкія войскі ў гіганцкі кацёл.
План спрацаваў за шэсць дзён. 28 чэрвеня нямецкія кліны самкнулія на ўсходзе ад Мінска. У акружэнне патрапілі асноўныя сілы Заходняга фронту. Адзіная абарона распалася, а ацалелыя падраздзяленні савецкіх войскаў разбіліся на асобныя групы, якія спрабавалі прабіцца на ўсход праз лясы.
Страты Чырвонай арміі ў першыя тыдні вайны былі вялізнымі. Аднак даставалася і надыходзячым нямецкім часцям.
Калі гавораць аб супраціўленні ў чэрвені 1941-га, усе ўспамінаюць Брэсцкую крэпасць. Але былі і іншыя кропкі, дзе нямецкая машына раптам уперлася ў сцяну. Адной з іх стаў Полацкі ўмацаваны раён — частка старой бетоннай “Лініі Сталіна” паміж Полацкам і Ветрына. Калі такія ж умацаванні пад Мінскам немцы абышлі без сур'ёзных баёў, то тут усё выйшла інакш. Нямецкая танкавая група з ходу ўляцела ў шчыльны артылерыйскі і кулямётны агонь. Абапіраючыся на старыя доты, савецкія часці трымалі абарону амаль 20 дзён! Для лета 1941 года, калі гарады здаваліся за суткі, гэта была цэлая вечнасць.
6 ліпеня пачалася абарона Магілёва. Войскі 13-й арміі пачалі гераічную абарону горада, скаваўшы значныя сілы нямецкай групы армій “Цэнтр”. 12 ліпеня на Буйніцкім полі нямецкія танкі пайшлі на прарыў і натыкнуліся на абарону 388-га стралковага палка Сямёна Куцепава. Бой хутка перарос у блізкі: у ход ішлі гарматы, гранаты, бутэлькі з гаручай сумессю. Згодна з савецкімі дакументамі, усяго за суткі тут падбілі і спалілі 39 нямецкіх танкаў. Магілёў трымаўся 23 дні. Ягоныя абаронцы не маглі спыніць групу фашысцкія войскі, але здолелі надоўга прыкаваць да горада нямецкія часці менавіта ў той момант, калі вырашаўся лёс Смаленска.
Далей на поўдзень, на лініі Дняпра, нямецкае наступленне ўдалося не проста затрымаць, а адкінуць назад. 13 ліпеня 63-й стралковы корпус Леаніда Пятроўскага ўдарыў праз раку, прасунуўся ў бок Бабруйска і выбіў немцаў з Рагачова і Жлобіна. Нямецкаму генштабу прыйшлося экстрана разгортваць дывізіі, каб зачыніць прарыў на флангу. Корпус разам з мясцовым апалчэннем утрымліваў гэты плацдарм больш за месяц - 32 дні.
Пад Оршай адбылася яшчэ адна падзея, якая ўвайшла ў гісторыю вайны. 14 ліпеня 1941 года тут упершыню прымянілі рэактыўныя ўстаноўкі БМ-13, якія пазней атрымалі назву “Кацюша”. Батарэя капітана Івана Флёрава нанесла ўдар па чыгуначнай станцыі, занятай нямецкімі войскамі і тэхнікай. Эфект аказаўся ашаламляльным: раней вермахт не сутыкаўся са зброяй, здольнай за лічаныя секунды абрынуць на пазіцыі дзясяткі рэактыўных снарадаў.
Крывавая вайна пачала свае абароты, спапяляючы гарады і вёскі, аднак савецкі народ падняўся плячом да пляча, ператварыўшы кожны рубеж у непарушную крэпасць.