"Вясеннія імпрэзы ў палацы"
Сябры!
Правядзіце апошнія выхадныя красавіка ярка, незвычайна, цікава! 29 і 30 красавіка здзейсніце «Музычнае падарожжа ў мінулае», акуніцеся ў эпоху Радзівілаў XVI-XIX стагоддзяў. Непаўторная, утульная і загадкавая атмасфера замка, маляўнічыя касцюмы, жывая музыка аўтарскага тэатралізаванага канцэрта – усё гэта перанясе вас у эпоху галантнага веку, дзе вы пачуеце ўнікальную музыку, якая стваралася і гучала менавіта ў гэтых сценах.
Кошт білета ў музейную экспазіцыю:
15.30 руб. – для дарослых, 8.00 руб. – для школьнікаў і студэнтаў.
Кошт квітка на мерапрыемства ў Тэатральную залу – 8.00 руб.
УВАГА! СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ПРАПАНОВА!
29 і 30 красавіка прыміце ўдзел у акцыі "Вясеннія імпрэзы ў палацы", купіце адзіны білет і атрымайце зніжку!
Кошт адзінага білета (наведванне палаца+мерапрыемства «Музычнае падарожжа ў мінулае»):
21.00 руб. – для дарослых,
14.00 руб. – для школьнікаў і студэнтаў.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: