Стартаваў XVII рэгіянальны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука
Сёння ў Тэатральнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" быў дадзены старт XVII рэгіянальнаму конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука "Святло жаночай творчасці".
Штогод тэматыка конкурсу мяняецца. Сёлета пленэр прысвечаны жаночым творчым вобразам - не толькі гістарычным асобам, але і жанчынам-мастачкам.
Перад тым як пачаць творчы працэс, юныя мастакі пазнаёміліся з экспазіцыямі музея-запаведніка.