З Днём народнага адзінства!
З Днём народнага адзінства!
Гэты дзень - адзін з самых значных у сучаснай гісторыі нашай краіны.
17 верасня сімвалізуе згуртаванасць беларускага народа, нагадваючы пра падзеі 1939 года, калі адбылося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэтае свята падкрэслівае, што наша сіла - у адзінстве, павазе да традыцый, пераемнасці пакаленняў і беражлівым стаўленні да агульнай спадчыны.
Сімвалічна, што ў гэты святочны дзень, які аб'ядноўвае людзей і рэгіёны, Нясвіжскі замак стане асноўнай пляцоўкай для ўмацавання міжнародных культурных сувязяў.
Mенавіта сёння на базе музея-запаведніка адбудзецца круглы стол, чакаем гасцей (падрабязнасці пазней).
Культура, гісторыя і агульныя каштоўнасці аб'ядноўваюць гарады і краіны!