Аб развіцці пазнавальнага турызма
28 студзеня 2022 года ў музеі-запаведніку “Нясвіж” пройдзе семінар-практыкум “Удасканальванне паслуг культурна-пазнавальнага турызма ў сістэме дзяржаўных музееў Беларусі”.
У яго рабоце возьмуць удзел як прадстаўнікі буйных музейных комплексаў (музей-запаведнік “Нясвіж”, замкавы комплекс “Мір”, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”), так і работнікі невялікіх раённых музееў.
Задача – абмяняцца вопытам, падзяліцца напрацоўкамі, пераняць лепшае для арганізацыі эфектыўнай работы з наведвальнікамі. Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў, актуальных для музейнай грамадскасці.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай рады дырэктароў музеяў, музея “Замкавы комплекс “Мір”.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: