АД РОКА ДА БАРОКА

1 красавіка а 15 гадзіне ўпершыню ў Нясвіжскім замку!
Шоу 3-х ФАРТЭПІЯНА выступіць на сцэне Тэатральнай залы.
TrioTime – адзінае, віртуознае, фартэпіяннае трыо ў краіне!
У гэты дзень вашай увазе будзе прадстаўлена праграма, якая ахоплівае розныя эпохі і стылі музычнага мастацтва, а таксама адлюстроўвае шырыню нашых музычных інтарэсаў.
Вы пачуеце мноства ўжо ўпадабаных шэдэўраў класічнай, сучаснай, а таксама рок-музыкі ў яркай інтэрпрэтацыі і незвычайных аранжыроўках!
Магутнае гучанне інструментаў, неверагодная энергія прафесійных музыкаў – усё гэта дазволіць атрымаць асалоду ад незабыўнай атмасферы Тэатральнай залы пад гукі самых папулярных і любімых сусветных хітоў!
У праграме прагучаць: Бетховен, Вівальдзі, Моцарт, Пракоф'еў, П'яцола, ABBA, Hans Zimmer, Queen і інш.
Даведкі па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: