Адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» з прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёння, 23 верасня, у Тэатральнай зале адбылася сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» з прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі музея сустрэліся з Аленай Клішэвіч, членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і Аленай Жураўлёвай, членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Тэма сустрэчы — «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды" — стала падставай для глыбокай размовы аб ролі гісторыі і асветы ва ўмацаванні грамадства. Абмяркоўваліся пытанні захавання нацыянальнай спадчыны і патрыятычнага выхавання.
У ходзе дыялогу падкрэслівалася важнасць пераемнасці пакаленняў, каштоўнасці мірнага суіснавання і агульнай адказнасці за будучыню краіны.