Адкрыўся выставачны праект
Сёння ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» адкрыўся выставачны праект «Золата іканастасаў. Майстэрства беларускіх майстроў у Маскве" з фондаў музея-запаведніка "Каломенскае".
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены ўнікальныя па прыгажосці і тэхніцы выканання прадметы пазалочанай разьбы XVII стагоддзя: царскія вароты, фрагменты іканастасаў, кафлі XVII стагоддзя.
Даведачна: у Расіі пазалочаная скульптурная разьба з'явілася ў другой палове XVII стагоддзя. Гэта звязана з перасяленнем у Рускую дзяржаву беларускіх майстроў з Вільні, Полацка, Віцебска, Смаленска, Шклова і іншых гарадоў.
Для экспанавання ў Беларусі з шырокіх фондаў музея "Каломенскае " былі адабраны найбольш значныя ў мастацкіх адносінах прадметы мастацтва. Многія экспанаты дэманструюцца ўпершыню.
На фота: моманты ўрачыстага адкрыцця выставы "Золата іканастасаў. Майстэрства беларускіх майстроў у Маскве".
Выступленне Мітрапаліцкага хору Мінскага кафедральнага сабора.
Гасцей Нясвіжа і Беларусі вітае дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Дзмітрый Яшчанка.
Куратарскую экскурсію праводзіць Заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, намеснік дырэктара па захоўванні музейных фондаў Маскоўскага дзяржаўнага аб'яднанага мастацкага гісторыка-архітэктурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка «Каломенскае-Ізмайлава» Вольга Палякова.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: