Адкрыццё выставы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Адкрыццё выставы

Адкрыццё выставы

Адкрылася часовая экспазіцыя «Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны", прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрый Яшчанка. Падчас афіцыйнай цырымоніі да ўдзельнікаў адкрыцця выставы звярнуліся намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Балцянкоў і пракурор Нясвіжскага раёна Віталій Галубовіч.

Прысутныя пазнаёміліся з гістарычнымі фотаматэрыяламі з фондаў музея-запаведніка, успамінамі жыхароў Нясвіжа, што выкрываюць злачынствы нацызму на тэрыторыі Нясвіжскага раёна, матэрыяламі, сабранымі пракуратурай Рэспублікі Беларусь падчас расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа.

Выставачны праект «Пераўтвораныя ў попел» — гэта чарговы напамін аб злачынствах, якія не маюць тэрміну даўнасці.

Выстава будзе доўжыцца да 15 студзеня 2023 года.

 

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін https://t.me/niasvizh_museum

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: