«Адважнае падарожжа Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі» – экскурсия с элементамі тэатралізацыі і квэста на школьных канікулах
Толькі ў дні восеньскіх канікул – 3 і 4 лістапада 2025 года – ў Нясвіжскім замку ў рамках праграмы «Нясвіжскі замак: канікулы з гісторыяй» будзе праводзіцца экскурсия с элементамі тэатралізацыі і квэста «Адважнае падарожжа Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі».
Усе дзіцячыя групы, якія замовяць экскурсію па музейнай экспазіцыі Нясвіжскага замка, змогуць ажыццявіць незабыўнае падарожжа ў мінулае, даведацца шмат новага і займальнага пра перэгрынацыі Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі ў Святую Зямлю і асабіста пазнаёміцца з першым нясвіжскім ардынатам і яго асяроддзем. Таксама школьнікаў чакаюць цікавыя пытанні і заданні, рэбусы і загадкі!
Атрымаць інфармацыю і замовіць экскурсію можна ў інфармацыйна-касавым цэнтры па тэлефонах: +375 (17) 702-06-02, +375 (29) 551-80-51, +375 (29) 190-31-49.