Афіцыйна
12 верасня дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у XXXVIII пасяджэнні Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД.
У ходзе пасяджэння намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач далажыў аб праекце "Залатая калекцыя фільмаў краін СНД", аб развіцці фестывальнага руху ў сферы кінематаграфіі і календары міжнародных кінафестываляў і кінарынкаў у краінах СНД на 2023-2024 гады, прэзентаваў беларуска-расійскія анімацыйныя фільмы "Дзіцячы альбом" і "Дзіцячы альбом. XXI стагоддзе".
Аб дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" як базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па кірунку "Музейная справа" ўдзельнікаў пасяджэння праінфармаваў дырэктар музея-запаведніка Дзмітрый Яшчанка.
Таксама ў пасяджэнні Савета прыняў удзел дырэктар ДУ" Музей гісторыі беларускай літаратуры" Сяргей Вусік.
Па заканчэнні пасяджэння членам Савета па культурным супрацоўніцтве была прэзентавана "Залатая калекцыя кінафонду "Беларусьфільм" і перададзена запрашэнне да ўдзелу ў XXIX Міжнародным кінафестывалі"Лістапад".
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: