Афіцыйная дэлегацыя

У рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйная дэлегацыя Міністэрства культуры Рэспублікі Татарстан на чале з Міністрам культуры Ірадам Аюпавай наведала Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
У ходзе размовы нашы госці адзначылі высокі ўзровень музейнай дзейнасці на аб'екце гісторыка-культурнай спадчыны. Таксама абмяркоўваліся пытанні аб магчымасці абмену вопытам паміж музейнымі спецыялістамі і перспектывы супрацоўніцтва.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: