Акцыя! Мілым, родным, любімым!

Мілыя жанчыны, віншуем вас з 8 Сакавіка – святам вясны, прыгажосці, кветак і цёплых пажаданняў! І запрашаем правесці займальныя выхадныя са сваімі блізкімі ў музеі!
Толькі 8 Сакавіка падчас акцыі "Мілым, родным, любімым!" у Тэатральнай зале палацавага ансамбля вас чакае:
- дзіцячая творчая майстэрня, дзе можна будзе зрабіць падарунак маме, бабулі ці сястры сваімі рукамі;
- майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў з натуральных камянёў;
- фотазона з магчымасцю адчуць сябе княжацкай асобай і зрабіць фотаздымак у гістарычным касцюме і відэасэлфі на памяць.
Акрамя таго, 8 і 9 сакавіка з 12.00 госці змогуць зазірнуць у "люстэрка часу" і пагрузіцца ў свет модных трэндаў розных эпох падчас тэатралізаванай экскурсіі ў традыцыях княжацкага двара "Модная фантазія".
Пачніце вясну з яркіх эмоцый у музеі-запаведніку "Нясвіж"!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: