Акцыя “Дзень ведаў з музеем” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Акцыя “Дзень ведаў з музеем”

Акцыя “Дзень ведаў з музеем”

Наведванне музея – лепшы пачатак новага навучальнага года! Прапануем школьнікам пасля ўрачыстай лінейкі ярка і цікава правесці Дзень ведаў у музеі-запаведніку "Нясвіж"! 

У палацавым ансамблі навучэнцы змогуць на бясплатна пабываць на выставе “Упершыню экспанат. З фондаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", прысвечанай 30-годдзю ўстановы, дзе пазнаёмяцца з прадметамі, якія раней не былі прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Таксама ў гэты дзень у школьнікаў будзе магчымасць прыняць удзел у займальным квэсце «Фандавічкі».

Свята першага званка весела і цікава пройдзе ў ратушы падчас культурнага мерапрыемства «Выкрутасы. Першы раз у першы клас». Абавязковая ўмова – папярэдні запіс па тэлефоне (01770) 2 39 55.

Запрашаем адзначыць Дзень ведаў разам з намі!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: