Беларуска-італьянскі семінар у Нясвіжскім замку — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Беларуска-італьянскі семінар у Нясвіжскім замку

16 лютага ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца адбыўся міжнародны семінар «Роля Джавані Марыі Бернардоні ў езуіцкай архітэктуры Сардзініі і Беларусі».

alt
Падчас семінара дзейнічала фотавыстава «Джавані Марыя Бернардоні на Сардзініі», дзе можна было бачыць творы Бернардоні, якія захаваліся на гэтым востраве і параўнаць іх з беларускімі работамі.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Італа-беларускі цэнтр супрацоўніцтва і адукацыі «Сардзінія». Прысутнічаць на мерапрыемстве маглі ўсе ахвотныя.

У рамках семінара адбылося выступленне харавога калектыва «Тэнорэс Su Cunsonu Santu Juanne de Thiesi», у рэпертуар якога ўваходзяць народныя песні вострава Сардзінія. У 2005 г. спевы сардзінскіх тэнараў былі ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, як узор унікальнасці і прыгажосці. З улікам гэтага выступленне хора ў зале Нясвіжскага палаца — помніка Сусветнай спадчыны, набывае асаблівы сімвалізм.

Также были представлены доклады итальянских и белорусских исследователей: «Джованни Мария Бернардони и его роль в иезуитской архитектуре на Сардинии, 1578–1583 гг.» (Джорджо Пеллегрини, Италия) и  «Несвижский иезуитский коллегиум: история, изучение и перспективы исследований» (Александр Ярош, Беларусь)

фотаздымкі семінара:

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: