Чакаем у навагоднія СВЯТЫ! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Чакаем у навагоднія СВЯТЫ!

Чакаем у навагоднія СВЯТЫ!

СВЯТЫ Ў ПАЛАЦЫ

У музеі-запаведніку "Нясвіж" настаў час займальных праграм і зімовых забаў.

31 снежня, 1, 6 і 7 студзеня для нашых маленькіх гасцей у Тэатральнай зале будзе адкрыта дзіцячая творчая пляцоўка "Калядная майстэрня". Тут жа будзе працаваць фотазона з магчымасцю зрабіць здымак на памяць у гістарычным касцюме.

2- 8 студзеня гасцям будзе прадстаўлена калядная экскурсійная праграма "Навагоднія хронікі старога замка".

2-4 студзеня прапануем нашым наведвальнікам у дадатак да навагодняй экскурсіі адправіцца ў "Музычнае каляднае падарожжа" ў Тэатральнай зале з.

Толькі 5 студзеня гледачы змогуць наведаць прэм'ерную канцэртную праграму “Калядны джаз” Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга».

Зазірніце ў нашу праграму і абавязкова знойдзеце, як правесці навагоднія святы ў музеі-запаведніку “Нясвіж”!


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: