Часовая экспазіцыя “Дзяды: гісторыя душы” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Часовая экспазіцыя “Дзяды: гісторыя душы”

Часовая экспазіцыя “Дзяды: гісторыя душы”

З 21 снежня 2021 года па 28 сакавіка 2022 года ў экспазіцыйнай зале першага пускавога комплекса палаца Радзівілаў дзейнічае часовая экспазіцыя “Дзяды: гісторыя душы”. Выстава рэалізавана з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў выглядзе ролл ап стэндаў.

Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” — адзін з самых яркіх шэдэўраў сусветнай літаратуры, якая адлюстроўвае вобразы ягонай Радзімы — Беларусі.

Дадзеная часовая экспазіцыя дазваляе ўбачыць каштоўнасць паэмы “Дзяды” не толькі ў тым, што ў яе аснову пакладзены беларускі фальклор і народныя вераванні і ў ёй падаецца зрэз нашай гісторыі, назіранні над побытам і жыццём насельнікаў краю, але перш-наперш у тым, што яна адкрывае шляхі да самаідэнтэфікацыі і самаўсведамлення беларусаў.

 Уваход на выставу магчымы пры набыцці квітка для наведвання пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: