Часовая экспазіцыя “Звяжам свет прыгажосцю”
З 26 лістапада 2022 г. па 22 студзеня 2023 г. у Бальнай зале Палацавага ансамбля праходзіць часовая экспазіцыя Вольгі Старасцінай “Звяжам свет прыгажосцю”.
Экспазіцыя суправаджае аднайменны міжнародны конкурс каляднай сучаснай цацкі і знаёміць наведвальнікаў з работамі майстроў - членаў міжнароднай школы аматараў ірландскіх карункаў пад кіраўніцтвам аўтара міжнароднага праекта і заснавальніка школы В. Старасцінай, а таксама з работамі самой Вольгі.
Аўтар стварае кручком калекцыйныя работы класа “люкс” у старадаўняй тэхніцы “ірландскія карункі”. З 2016 г. зарэгістраваная ў Міжнароднай Арганізацыі Майстроў Карункаў, удзельніца шматлікіх міжнародных выстаў, выдала ўласны часопіс аб сучасных ірландскіх карунках. Яе працы атрымалі высокую адзнаку ад майстроў Каралеўскага двара Вялікабрытаніі.
Кожны год, напярэдадні калядных свят, у Палацавым ансамблі дзейнічае часовая экспазіцыя Вольгі Старасцінай. У гэтым годзе на выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі, падсвечнікі і эксклюзіўныя арыгінальная сукенкі, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы “ірландскія карункі”; сучасная інтэрпрэтацыя прадметаў у дадзенай тэхніцы рукадзельніцамі розных краін свету.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: