Дар музею-запаведніку
Калекцыя «Нумізматыка» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» у красавіку 2022 года папоўнілася выдатнымі экзэмплярамі сярэбраных манет Расійскай Імперыі вартасцю 1 рубель 1725 г., 1733 г., 1769 г.
Гэтыя манеты былі набыты Жабароўскім Ігарам Вячаслававічам на аўкцыёне, арганізаваным аўкцыённым домам «Рэдкія манеты», і перададзены ў дар музею-запаведніку.
У аўкцыённым каталогу змяшчаецца інфармацыя аб прыналежнасці прадстаўленых манет да радзівілаўскай калекцыі.
Экэмпляры вельмі добра захаваліся, безумоўна, маюць гістарычную, культурную, музейную каштоўнасць і будуць прадстаўлены ў экспазіцыі музея-запаведніка.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: