Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня 1944 года – лёсавызначальная дата ў гісторыі краіны, якая ўвасабляе сабой Вызваленне, Перамогу і Незалежнасць. Гэтае свята прасякнута пачуццём гонару за сваю Радзіму і бясконцай падзякай тым, хто мужна адстойваў яе свабоду на палях бітваў.
Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя дасягненні, а ўдзячная памяць аб вялікім подзвігу, стойкасці і адданасці нашых продкаў аб'ядноўвае ўсіх нас у барацьбе за ідэалы дабра і чалавечнасці!
У гэты святочны дзень жадаем усім здароўя на доўгія гады, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і шчасця, міру і паразумення, дабра і росквіту!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: