Для людзей са слабым зрокам і невідушчых

Часовая экспазіцыя “Цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці ў камені” папоўнілася яшчэ адным экспанатам, прызначаным для людзей са слабым зрокам і невідушчых.
Абраз Казанскай Багародзіцы выканана з чорнага мармуру, лікі святых з напаўкаштоўнага оніксу ў аб'ёмна-рэльефнай тэхніцы. Гэта дазволіць усім, без выключэння, наведвальнікам па-сапраўднаму “ўбачыць” абраз, усвядоміць вобразы намаляваных святых. Кончыкамі пальцаў атрымаць інфармацыю аб арыгінальным палатне-контурах, памерах, дэталях і тэкстуры.
Рэльефная ікона суправаджаецца аўдыёдэскрыпцыяй, што дазволіць у поўнай меры адчуць глыбіню і сэнс твора.
Нагадваем, што ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае ўнікальная выстава работ беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. Папельскага, прысвечаная духоўнай святыні Беларусі — цудатворнай Жыровіцкай іконе Божай Маці.
У рамках выставы можна ўбачыць звыш 70 выяў шырокавядомага іканаграфічнага зводу Жыровіцкай іконы ў розных тэхніках каменеапрацоўкі натуральных камянёў: мармуру, оніксу, траверціну, кварцыту. Усе прадметы з'яўляюцца рэлігійнымі атрыбутамі-абразамі, якія былі ўцаркоўлены і створаны па дабраславенню праваслаўнай царквы.
Выстава будзе працаваць да 18 лістапада 2024 года.
Кошт ўваходных білетаў:
Індывідуальнае наведванне дарослы – 7,00 беларускіх рублёў;
Індывідуальнае наведванне 2 дарослых (міні-група) – 10,50 беларускіх рублёў;
школьнікі, студэнты, пенсіянеры – 3,50 беларускіх рублёў.
Наведаць выставу можна без набыцця білета на пастаянную экспазіцыю палаца.
Квіткі можна набыць у касах музея-запаведніка.
Рэжым работы:
у зімовы час (з 1 кастрычніка па 30 красавіка) з 9 да 18;
у летні час (з 1 мая па 30 верасня) з 10 да 19.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:
+375 1770 20602, +375 1770 20660;
маб. тэл.: +375 29 551 80 51, +375 29 569 29 59, +375 29 190 31 82.
Глядзець видэа https://youtube.com/shorts/Jte6Dv7Uz9w?feature=share
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: