Добрыя весткі з Нясвіжа
З 1 снежня 2021 г. па 28 лютага 2022 г. у Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае выстава “Добрыя весткі. Паштовая карэспандэнцыя ХХ ст.”.
Яшчэ не так даўно лісты, паштоўкі, тэлеграмы былі важным складнікам зносін паміж людзьмі. Сёння, з развіццём інфармацыйных тэхналогій, гэты пласт штодзённай культуры імкліва знікае. Таму стваральнікі выставы вырашылі нагадаць, што значыў доўгачаканы ліст або некалькі радкоў у паштоўцы для людзей старэйшых пакаленняў.
На выставе прадстаўлены паштоўкі і фотакарткі пачатку мінулага стагоддзя; віншавальныя паштоўкі савецкага часу; тэлеграмы, адрасаваныя прадстаўнікам дому Радзівілаў; франтавыя “трохкутнікі” чырвонаармейцаў і канверты з беларускай тэматыкай, выдадзеныя пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Тут жа ўнікальныя паштовыя маркі з выявамі архітэктурных помнікаў нашай краіны, выдадзеныя паўстагоддзя таму ў… Вялікабрытаніі . І гэта далёка не ўсё…
Кошт уваходных квіткоў: 4 BYN для дарослых, 2 BYN для школьнікаў і студэнтаў.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: