РАДЗІВІЛАЎСКІ ДЭКОКТ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

РАДЗІВІЛАЎСКІ ДЭКОКТ

У сувенірнай краме «Крэдэнс» папаўненне!

З'явілася ў продажы выдатная гарбата «Радзівілаўскі дэкокт».


Гісторыя стварэння дадзенага напою вельмі цікавая. 


1.jpg
  • У ХVI–XVIII стагоддзях дэкокт лічыўся адным з самых дарагіх напояў у Рэчы Паспалітай. Дазволіць сабе яго маглі толькі прадстаўнікі вышэйшага грамадства. Мятным дэкоктам ратаваўся ад меланхоліі кароль і вялікі князь Стэфан Баторый, які піў яго з віном. Кароль Ян III Сабескі ўмацоўваў сваё здароўе дэкоктам і эгерскімі водамі. А калацынтавы дэкокт выкарыстоўвалі для прафілактыкі карыесу.
  • У ХVII стагоддзі ў напой сталі дадаваць лісце чайнага куста, якое лічыліся асновай цудадзейнай усходняй медыцыны. Упершыню пра гэту дзіўную, але карысную для здароўя замежную расліну, адвар з лісця якога можна піць, у лісце жонцы згадвае кароль Ян ІІ Казімір Ваза. Услед за манархам мода піць адвар з чайнага лісця захапіла ўсю эліту Рэчы Паспалітай. Пры кожнай магнацкай рэзідэнцыі ствараўся свой рэцэпт чайнага адвара з дадаваннем траў і садавіны, якія надавалі адмысловы смакам. Не заставаліся ў баку ад фітатэрапіі і Радзівілы. У інвентарах згадваецца аб наяўнасці спецыяльных заварнікаў і чайных сервізаў ў Нясвіжы. Князь Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька ў сваім дзённіку паведамляе нам аб адмысловым радзівілаўскім дэкокце, які ён выпіваў для бадзёрасці духу і аздараўлення арганізма.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: