Дзень нараджэння ў Ратушы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Дзень нараджэння ў Ратушы

АДДЗЕЛ ЭКСКУРСІЙНАЙ І КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ "РАТУША"


Узрост удзельнікаў: 6 - 11 гадоў
Колькасць удзельнікаў: да 12 чалавек
Працягласць: 120 хв.
Кошт: 80.00 бел. руб.
Толькі па папярэдняй заяўцы.
Даведкі па тэл.: +375 1770 23955

  Дзень нараджэння – радасная падзея ў жыцці кожнага чалавека, а для дзяцей гэта асаблівы, чароўны дзень, які яны чакаюць з нецярпеннем. У нашым музеі працуюць дарослыя, якія вераць у цуды. Менавіта таму для дзяцей мы ствараем асаблівы свет, у якім яны будуць адчуваць сябе цэнтрам сусвету.

Яркія героі з папяровай дыскатэкай або сустрэча з княгіняй і яе фрэйлінамі, якія навучаць Вас старадаўнім гульням і танцам, пошук скарбаў з піратам Бобам або прыгоды з Абеліксам, які захоўвае сакрэт чароўнага зелля друідаў і можа падзяліцца ім з маленькімі гасцямі. Для Вас галоўнае вызначыцца з выбарам праграмы і заказаць меню ў кафэ «Батлейка», якое знаходзіцца на першым паверсе ратушы, а мы, са свайго боку, зробім усё, каб гэтае свята прынесла дзецям і дарослым толькі станоўчыя эмоцыі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: