Дзіцячая адукацыйная праграма да Дня народнага адзінства
16 верасня ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў музейна-педагагічны занятак для вучняў 5 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Нясвіжская гімназія». Тэма занятка, як ніколі актуальная: «17 верасня – Дзень народнага адзінства».
Гэтая дата мае асаблівае значэнне ў гісторыі Беларусі. 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, які карэнным чынам змяніў палітычную карту рэгіёна і заклаў асновы сучаснай дзяржавы. Гэта важная падзея не толькі паўплывала на лёсы мільёнаў людзей, але і надала сучасныя абрысы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы».
Музейна-педагагічнае занятак правёў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі.
Дадзеная праграма накіравана на фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны, а таксама на развіццё цікавасці да культурнай спадчыны Беларусі. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню актыўных і свядомых грамадзян, якія беражліва ставяцца да сваёй спадчыны.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: