Фотавыстава ў Магілёўскай ратушы
з 11 ліпеня па 11 жніўня дзейнічае фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” у Магілёўскай ратушы.
Адноўленая Магілёўская ратуша працуе як гарадскі музей, дзе ўнутранае ўбранства старанна стылізавана пад XVIII стагоддзе. Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй Магілёва, паглядзець прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мінулых стагоддзяў. А наведвальнікі вежы музея могуць пазнаёміцца з найбольш каштоўнымі і цікавымі прадметамі з фондавых калекцый музея-запаведніка “Нясвіж”, прадстаўленых у экспазіцыях палацавага ансамбля і ратушы, а таксама аб'ектамі, якія з'яўляюцца часткай інтэр'ераў і экстэр'ераў знакамітага палацавага комплекса.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: