«ФРЫДЭРЫК ШАПЭН» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«ФРЫДЭРЫК ШАПЭН»

«ФРЫДЭРЫК ШАПЭН»

16 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва ў палац Радзівілаў на канцэрт «Фрыдэрык Шапэн».

  Музыка Фрыдэрыка Шапэна валодае дзіўнай прыцягальнасцю і магнетызмам. Напэўна, сакрэт у тым, што з дапамогай выдатных мелодый мы дакранаемся да дзівоснага света чалавечых пачуццяў: гарачых і сапраўдных.

 Асаблівае зачараванне музыка Шапэна набывае, калі гучыць у замках і палацах мінулых стагоддзяў, — яна гучыць рамантычна и высакародна.

 Менавіта такі канцэрт адбудзецца 16 ліпеня ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца. У выкананні вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанкі прагучаць чароўныя вальсы, напоўненыя сумам, выдатныя накцюрны, якія дзівяць драматызмам, экспромты і балады, параўнальныя з драмамі Шэкспіра, і паланэзы, выкананыя з адчуваннем гонару і свабоды.

 Пачатак канцэртаў — 13:00, 16:00.

Білеты:

https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/friderik-shopen-362435/

https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/friderik-shopen-362436/

Тэл.: +375 1770 20602, 20660.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: