"GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі"
З 3 чэрвеня да 23 кастрычніка 2022 года ў Вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў дзейнічае часовая экспазіцыя "GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі".
На выставе дэманструюцца мадэлі ахоўнага і наступальнага ўзбраення. Сярод асобных экспанатаў можна вылучыць поўныя камплекты ахоўнага ўзбраення асобных войскаў Вялікага княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. і бітвы пад Оршай 1514 г.
У экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя на Беларусі ручныя кавальскія інструменты і абсталяванне, якія поўнасцю функцыянальныя і зусім нядаўна былі ў рабоце. Гэта не муляжы, а аўтэнтычныя традыцыйныя кавальскія інструменты і прылады.
Адчуць сябе рыцарам можна, калі прымераць інтэрактыўныя элементы ўзбраення і рыштунку: кальчугу, меч, шчыты рыцарскія, шлем «бацынет» з забралам і г.д.
Кошт уваходных квіткоў: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для школьнікаў і студэнтаў. Шматдзетныя сем'і пры наведванні музейных аб'ектаў з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі (да 18 гадоў) - 2,5 BYN.
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.
Уваход на выставу магчымы без набыцця білета на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбляПадзяліцца ў сацыяльных сетках: