Гульня-экскурсія ў Нясвіжскім палацы
У перыяд летняга адпачынку музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае арганізаваныя турыстычныя групы і індывідуальных наведвальнікаў паўдзельнічаць у гульні-экскурсіі “Загадкі са старога чамадана”. Гульня праходзіць у вялікай выставачнай зале, дзе дзейнічае экспазіцыя “Захавальнікі”, прысвечаная гісторыі куфраў, скрынак, чамаданаў, шкатулак. На працягу 45 хвілін вы зможаце азнаёміцца з найбольш цікавымі экспанатамі, дазнацца нямала займальных фактаў пра звыклыя рэчы, а таксама паспаборнічаць з супернікамі ў назіральнасці і эрудыцыі.
У гульні могуць удзельнічаць каманды ад 2 да 10 чалавек, а для адказаў на пытанні не патрабуюцца спецыяльныя веды. Дастаткова кемлівасці, інтуіцыі, умення працаваць у групе і… шанцавання. Вы самі можаце абіраць узровень складанасці пытанняў: дзіцячы або дарослы. Гарантуем – будзе цікава! Нават калі вы не станеце пераможцам, гэта не прычына сумаваць. Усіх удзельнікаў гульні-экскурсіі чакаюць прызы!
Кошт квіткоў на выставу “Захавальнікі” 2 рублі для дарослых і 1 рубель для школьнікаў. Кошт гульні для груп да 10 чалавек – 20 рублёў, для груп да 20 чалавек – 30 рублёў.
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: