…И дзеля людзей з парушэннямі зроку — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

…И дзеля людзей з парушэннямі зроку

…И дзеля людзей з парушэннямі зроку

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” рэалізуе праект па адаптацыі Нясвіжскага палаца Радзівілаў для людзей з парушэннямі зроку. У рамках гэтага праекта распрацавана экскурсія для слабавідушчых і невідушчых наведвальнікаў. У экскурсію ўваходзіць тэрыторыя двара і некалькі экспазіцыйных залаў Палаца Радзівілаў. Значным аб'ектам Капліцы з'яўляецца алтар. З мэтай найбольш поўнага ўяўлення аб форме і дэкоры алтара выкарыстоўваецца яго тактыльны макет.

Стварэнне 3Д-макета алтара, а таксама тэсціраванне гатовай экскурсіі праходзілі ў цесным супрацоўніцтве з Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі і непасрэдна з яго духоўнікам, протаіерэем Алегам Аляксандравічам Абрамовічам.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін

https://t.me/niasvizh_museum

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: