…І вольны ўваход на фестываль
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў нядзелю, 16 ліпеня, у Нясвіжскім замку адбудзецца Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва "Нясвіж Хрыстоў запрашае", прымеркаваны да 800-годдзя горада Нясвіж.
Фестываль арганізаваны праваслаўным Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння Слуцка-Салігорскай епархіі і Саветам па культуры Мінскай епархіі пры садзейнічанні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".
Гэты праект стартаваў летась і, паводле яго вынікаў, было вырашана зрабіць фестываль штогадовым.
Пачынанне атрымала благаслаўленне Мітрапаліта Веніяміна і падтрымку Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
Так, 16 ліпеня, у 18:00 у цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбудзецца канцэрт трох славутых калектываў: Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, Канцэртнага хору "Перазвоны" Санкт-Пецярбургскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.І. Глінкі (Расія) і Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У канцэртную праграму ўвайшоў вялікі спектр твораў. Прагучаць богаслужэбныя, класічныя, народныя спевы і творы сучасных аўтараў, песні, прысвечаныя Беларусі.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы фестывалю прынялі: кіраўнік савета па культуры Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, рэгент Архіерэйскага хору Віталь Сабалеўскі, мастацкі кіраўнік хору «Перазвоны» Ларыса Мікалаеўна Яруцкая і мастацкі кіраўнік Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, загадчык кафедры харавога дырыжыравання – Інэса Бадзяка.
Ідэя гэтага форуму выношвалася духоўнікам Нясвіжскага праваслаўнага Братэрства протаіерэем Алегам Абрамовічам на працягу некалькіх гадоў, але ўвасобіць задуманае ўдалося толькі пры падтрымцы дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрыя Леанідавіча Яшчанкі.
Трэба адзначыць, што ўжо не першы год Праабражэнскае Братэрства і дырэкцыя музея-запаведніка рэалізуюць сумесныя праграмы па духоўным выхаванні моладзі і арганізацыі вольнага часу інвалідаў розных катэгорый на плошчах палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы. У многім гэтаму садзейнічае цеснае ўзаемадзеянне двух кіраўнікоў: дырэктара музея-запаведніка і духоўніка Братэрства.
Выдатны той факт, што нават назва дадзенага форума "Нясвіж Хрыстоў запрашае" стала вынікам сумеснай творчасці. Слова "Нясвіж" было прапанавана дырэктарам музея, "Хрыстоў" - прапанаваў кіраўнік Братэрства, а слова "Запрашае" - ініцыяваў Патрыяршы Экзарх.
Мінулы фестываль шмат у чым атрымаўся дзякуючы бескарыслівай працы кіраўніцтва і супрацоўнікаў палацава-паркавага комплексу, Раённага цэнтра культуры. Многія з іх працавалі над увасабленнем дадзенай ідэі ў свой вольны час.
У многім усё атрымаалася дзякуючы ўзаемадзеянню і зладжанасці ў рабоце супрацоўнікаў замка і валанцёраў з ліку актывістаў Праабражэнскага брацтва, якія забяспечвалі правядзенне ўсіх мерапрыемстваў.
Клопат аб размяшчэнні расійскіх удзельнікаў, як і ў мінулы раз, узяла на сябе ўстанова адукацыі "Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа".
Паколькі ўсе выдаткі па арганізацыі фестывалю ўзялі на сябе арганізатары, то ўваход на ўсе мерапрыемствы ўдалося зрабіць свабодным (бясплатным) для ўсіх жадаючых, што стала своеасаблівай місіяй хрысціянскіх традыцый.
У мінулым годзе мерапрыемства наведалі больш за 800 чалавек з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Расіі і іншых дзяржаў. Сёлета ўдзел у канцэртнай праграме плануюць узяць больш за сто чалавек.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: