II Фестываль-конкурс харавой музыкі "Хорам яднаныя"
6 -8 снежня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе II Фестываль-конкурс харавой музыкі "Хорам яднаныя". У мерапрыемстве прымуць удзел харавыя калектывы з Расіі і Беларусі. Партнёр фестывалю — Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
У рамках фестывалю запланаваны творчыя сустрэчы і майстар-класы, на якіх удзельнікі змогуць абмяняцца ведамі і навыкамі.
Месцамі правядзення майстар-класаў і конкурсных праслухоўванняў стануць розныя сцэнічныя пляцоўкі нашай краіны, у тым ліку і Тэатральная зала Палацавага ансамбля ў Нясвіжы. Таксама для харавых калектываў-удзельнікаў фестывалю будуць арганізаваны экскурсіі па экспазіцыі музея-запаведніка «Нясвіж».
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: