«Калядны баль моладзі - 2025» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Калядны баль моладзі - 2025»

«Калядны баль моладзі - 2025»

12 студзеня 2025 года ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой правялі “Калядны бал моладзі Мінскай мітраполіі-2025”.

У Нясвіж прыбыла моладзь з Мінска, Бабруйска, Вілейкі, Любані, Асіповіч, Слуцка, Салігорска, Старых Дарог, а таксама госці з Масквы. Усяго ў бальнай імпрэзе прынялі ўдзел больш за дзвесце чалавек: грацыёзныя дамы і іх галантныя кавалеры кружыліся ў віхуры вальса, танцавалі танга, паланэз, кадрыль, польку, сударушку — і гэта толькі частка насычанай танцавальнай праграмы балю.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі арганізаваны экскурсіі ў інтэр'ерах палаца. Госці музея-запаведніка атрымалі шмат прыемных уражанняў, пагрузіліся ў атмасферу ўрачыстасці і выказалі надзею на хуткую сустрэчу!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: