Каманда музея-запаведніка "Нясвіж" заваявала "серабро" і "бронзу" ў асобных відах ХVІ Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры!!!

2-4 чэрвеня ў спарткомплексе "Раўбічы" адбылася ХVІ Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры па летніх відах спорту.
За званне найлепшых у 8 відах спорту змагаліся 28 каманд устаноў культуры з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Прадстаўнікі нашага музея спаборнічалі ў настольным тэнісе, гіравым спорце, фігурным ваджэнні веласіпеда, валейболе, міні-футболе, дартсе і перацягванні каната.
Па выніках спартакіяды каманда Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" заняла ІІ месца ў спаборніцтвах па фігурным ваджэнні веласіпеда і ІІІ месца ў спаборніцтвах па перацягванні каната.
Віншуем нашых спартоўцаў-аматараў з заслужанымі высокімі ўзнагародамі і жадаем ім заваявання новых спартовых вяршыняў!!!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: