«Камерата». Вы проста не чулі нічога падобнага!
Унікальны жанр, у якім спявае вакальны гурт «Камерата» – a cappella world music на аснове беларускага неа-фольку ў спалучэнні з этнічнымі мелодыямі з усяго свету ў сучаснай аранжыроўцы – нязменна збірае аншлагі ў Тэатральнай зале музея-запаведніка. Вось і ў гэтым годзе мы не змянілі сваёй традыцыі і 29 чэрвеня ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудуцца канцэрты вакальнай групы «Камерата».
Рэпертуар «Камераты» – гэта 100% аўтарскія песні, напісаныя членамі калектыву. Гэта не каверы, ня рэміксы і не папуры. Вы проста не чулі нічога падобнага!
Новы арыгінальны саўнд, які стварае а капэла калектыў на сцэне. Многія муз. крытыкі і журналісты называюць творы «ні на што не падобнымі гукавымі палотнамі». Яны нікога не капіруюць, іх ніхто не можа паўтарыць!
Калектыў заўсёды спявае ўжывую, імправізуе і выкладваецца па поўнай - па-іншаму яны проста не ўмеюць. Гледачы заўсёды бачаць творчасць, якая будзе адбывацца на сцэне!
Запрашаем 29 чэрвеня на канцэрты ў 13.00, 13.50 і 14.40 (Тэатральны зала Палацавага ансамбля, уваход вольны).
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: