Канцэрт фартэпіяннай музыкі «Магія гукаў» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Канцэрт фартэпіяннай музыкі «Магія гукаў»

Канцэрт фартэпіяннай музыкі «Магія гукаў»

«Музыка натхняе ўвесь свет,

забяспечвае душу крыламі,

спрыяе палёту ўяўлення;

Яе можна назваць увасабленнем

усяго прыгожага і ўсяго ўзнёслага».

Платон

 

21 жніўня 2021г. Тэатральная зала Нясвіжскага палаца напоўніцца чароўнымі гукамі караля інструментаў. Шматгранныя адценні яго тэмбраў і музычных вобразаў выкананых твораў закрануць самыя тонкія струны душы слухачоў.

Запрашаем акунуцца ў містычны свет арыгінальнага і ўнікальнага цыклу «Начныя прывіды» французскага кампазітара М.Равеля. У гэтай музыцы арганічна спалучаюцца майстарскі гукапіс імпрэсіяніста і бліскучая віртуознасць фартэпіяннай фактуры. Чароўная мелодыя німфы-русалкі «Ундзіны», змрочна зачаравальная карціна «Шыбеніцы», фантастычныя фарбы і бліскучая віртуознасць «Скарбо», прывіда-дамавіка, які з'яўляецца і знікае ў нябыт, не пакінуць абыякавымі вашы сэрцы.

Нароўні з казачнай фантастыкай імпрэсіяністычных гучанняў значнае месца ў канцэртнай праграме належыць музыцы С. Рахманінава. Глыбіня, меладычнасць, шчырасць выказвання вялікага рускага кампазітара ў любым яго сачыненні натхняе і выканаўцу, і слухача. У канцэрце прагучыць адна з вяршыняў фартэпіяннай творчасці Рахманінава — Саната № 2 сі бемоль мінор, сач. 36. Сачыненне будзе выканана ў другой рэдакцыі кампазітара, зробленай у 1931 годзе.

Канцэртную праграму таксама ўпрыгожаць цудоўныя мініяцюры рускага кампазітара і бліскучы «Мефіста-вальс» Ф. Ліста.

Слухачоў чакаюць музычныя сюрпрызы і незабыўныя эмоцыі!

 

Выканаўцы - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Архангельская і Аляксандр Палякоў (фартэпіяна).

 

Пачатак канцэртных праграм а 16-й і а 17-й гадзіне.

УВАХОД ВОЛЬНЫ.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: