Канцэрт класічнай музыкі «МАРЫ ПРА НЯСВІЖ»
18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі «МАРЫ ПРА НЯСВІЖ», які адбудзецца 18 чэрвеня а 15 гадзіне.
"Мары пра Нясвіж"— эксклюзіўная праграма ў выкананні зорак сучаснай музыкі (Т.Старчанка - раяль/клавесін, Я.Віданаў - флейта, П.Кухта - гітара), якая асаблівым чынам звязана з Нясвіжскім замкам: музычныя творы прысвечаны яму ці гучалі ў ім на шматлікіх прыёмах.
Старадаўняя і сучасная музыка М.Радзівіла, М.Агінскага, Н.Орды, М.Ельскага, Г.Гарэлавай падкрэсліць непаўторную палацавую атмасферу, а чароўныя спалучэнні гітары і флейты, флейты і клавесіна і зачаравальнае гучанне раяля зробяць гэты канцэрт незабыўным!
Білеты https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/mary-pra-njasvzh-394663/
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: